«Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару»: архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прынялі ўдзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання
У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання, прымеркаванага да Дня народнага адзінства, супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна Марыя Мячкоўская і Анастасія Крэнць прадставілі ўвазе працоўнага калектыву ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Маладзечна» тэматычную выставу дакументаў, прымеркаваную.
Вераснёўскія падзеі 1939 г. ліквідавалі гістарычную несправядлівасць Рыжскай дамовы, якая падзяліла Беларусь на Заходнюю і Усходнюю часткі. Тэрыторыя краіны зноў набыла цэласнасць, вярнулася ў рэчышча векавой гістарычнай традыцыі. На вызваленых заходне-беларускіх землях былі створаны ўмовы для будаўніцтва новага жыцця. З гэтага часу нацыянальнае адзінства стала падмуркам для далейшага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця, руху да прагрэсу.
Напрыканцы мерапрыемства для працоўнага калектыву школы быў праведзены кіналекторый з паказам кінафільма, падрыхтаванага архівам кінафотафонадакументаў «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці».
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Падчас мерапрыемства |


