Міжнародная навуковая канферэнцыя да 500-годдзя Мірскага замка: удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
10 верасня 2026 года ў гарадскім пасёлку Мір стартавала міжнародная навуковая канферэнцыя «Абароннае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка». У першы дзень форуму адбылося ўрачыстае пленарнае пасяджэнне, у якім прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава. Праграма адкрыцця атрымалася насычанай і разнастайнай. Акрамя афіцыйнай часткі для ўдзельнікаў і гасцей форуму былі арганізаваны экскурсійная праграма па знакамітым замкавым комплексе і святочны канцэрт. У рамках маштабнага форуму адбылося таксама ўмацаванне прафесійных сувязяў паміж архіўным і музейным супольнасцямі краіны. Ва ўрачыстай абстаноўцы Вольга Волкава зачытала віншавальны адрас і ўручыла яго дырэктару музея «Замкавы комплекс «Мір»« Аляксандру Лойку разам з памятным падарункам ад калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – копіяй дакумента «Ліст князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі да Мірскага намічніка Андрэя Скарльскага са згадкай імя аднаго з першых свядомых маляроў Марціна Забароўскага. 19 красавіка 1594 г».
11 верасня 2026 г. праца канферэнцыі працягнулася ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У гэты дзень Вольга Волкава выступіла мадэратарам секцыі № 2 «Гісторыя Мірскага замка і рэгіёна. Рэстаўрацыя і музеефікацыя гістарычных комплексаў, помнікаў і прадметаў», а таксама сама прадставіла навуковы даклад на тэму «Вайна і Мір: да старанак гісторыі прыфрантавога мястэчка Мір у гады Першай сусветнай вайны».
![]() |
| 1. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
| 2. Дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» А.Ч.Лойка, дырэктар інстытута НАН Беларусі В.Л.Лакіза, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Мірскага замка ў 2012 – 2016 гг. В.М.Папко |
![]() |
| 3. Уручэнне вядучым навуковым супрацоўнікам В.В.Волкавай памятнага падарунка дырэктару музея «Замкавы комплекс «Мір» А.Ч.Лойку |
![]() |
| 4. Правядзенне канферэнцыі |
![]() |
| 5. Памятны падарунак і віншавальны адрас ад калектыву НГА Беларусі |
![]() |
| 6. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |
![]() |
| 7. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |
![]() |
| 8. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |
![]() |
| 9. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |
![]() |
| 10. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |
![]() |
| 11. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |
![]() |
| 12. Падчас агляду музейнай экспазіцыі |











