Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў Адзіным дні інфармавання ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»
10 верасня 2026 года, напярэдадні Дня народнага адзінства – аднаго з самых маладых дзяржаўных свят краіны, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў прыняў удзел у інфармацыйна-прапагандысцкім мерапрыемстве для педагагічнага складу ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў».
«Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару» – такая тэма выбрана для абмеркавання падчас сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі.
Юрый Шастапалаў пагрузіў удзельнікаў мерапрыемства ў гістарычны кантэкст свята, у тым ліку адзначыў, што па Рыжскай мірнай дамове, падпісанай 18 сакавіка 1921 года без удзелу беларускай дэлегацыі, амаль палова земляў Беларусі, дзе пражывала больш за 70% карэннага насельніцтва, адышла да Польшчы:
– Беларускую нацыю падзялілі штучна і супраць яе волі. Суседзі, сем’і, сваякі былі падзелены калючым дротам і кардонамі. Але самае страшнае: заходнія беларусы аказаліся на мяжы знікнення менавіта як беларусы, як нацыя. Але польскія ўлады сутыкнуліся з нязломнай воляй беларусаў да самастойнага нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, – адзначыў дырэктар архіва.
– У 1939 годзе, калі ў выніку паходу Чырвонай арміі Заходняя і Усходняя Беларусь уз’ядналіся і шматнацыянальны Народны сход Заходняй Беларусі аднагалосна прагаласавала за ўсталяванне савецкай улады ў краі і ўз’яднанне з БССР, гісторыя ў чарговы раз паказала, што толькі разам, стоячы плячом да пляча, цяжкай і ўпартай працай, можна пераадолець любыя выпрабаванні.
Звяртаючыся да аўдыторыі, Юрый Шастапалаў падкрэсліў, што ідэя заснавання Дня народнага адзінства прагучала на вышэйшым узроўні ў лютым 2021 года на VI Усебеларускім народным сходзе, які праходзіў пад лозунгам «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». І ўжо 7 чэрвеня 2021 года новае свята ў адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з’явілася ў нашым календары.
– Свята 17 верасня – Дзень народнага адзінства грамадзяне нашай краіны прынялі сэрцам, бо без захавання гістарычнай памяці аб ахвярах, без пачуцця павагі і любові да нашых суайчыннікаў, якія аддалі сваё жыццё за нас з вамі, дзеля адзінай і непадзельнай Беларусі, немагчыма існаванне моцнай нацыянальнай дзяржавы, – сказаў у завяршэнні свайго выступлення Юрый Васільевіч.
Навучэнцам каледжа ў рамках мерапрыемства таксама быў прадэманстраваны дакументальны матэрыял, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў «Уз’яднанне беларускага народа».
![]() |
| 1.Выступленне дырэктара архіва Ю.В.Шастапалава |
![]() |
| 2.Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
| 3. Прагляд удзельнікамі мерапрыемства кінадакументальнай хронікі |


