Удзел Рэчыцкага дзяржархіва ў дыялогавай пляцоўцы да Дня народнага адзінства

10 верасня 2026 года на базе Рэчыцкага раённага ліцэя адбылася адкрытая дыялогавая пляцоўка «Пагутарым талакой», прымеркаваная да Дня народнага адзінства (17 верасня). На ёй прысутнічалі члены маладзёжных саветаў прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, раённай ветэранскай арганізацыі.

У ліку экспертаў пляцоўкі быў археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Сяргей Жарносенка. На сустрэчы ён дзяліўся з аўдыторыяй сваімі асабістымі і прафесійнымі адносінамі да Дня народнага адзінства і аб тым, якое значэнне для беларускага народа мелі падзеі 1939 года.

 

1-2. У час працы дыялогавай пляцоўкі «Пагутарым талакой»
3. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае аб сваіх асабістых і прафесійных адносінах да Дня народнага адзінства