Візіт кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў-удзельніц СНД у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

У рамках правядзення XXII Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД 10 верасня адбыўся візіт дэлегацый удзельнікаў у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ).

Для гасцей была прадстаўлена дакументальная выстава, прысвечаная 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дырэктар НАРБ А.А.Стуканава ў сваім выступе распавяла пра гісторыю архіва і яго асноўных напрамках працы, адказала на пытанні, а таксама ўручыла членам дэлегацыі выдавецкія праекты архіва.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з працай чытальнай залы НАРБ і ўмовамі захоўвання дакументаў. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок распавёў аб дакументах ваеннага перыяду, якія захоўваюцца ў фондах архіва. Таксама для калег-архівістаў была прадстаўлена дакументальная выстава аб удзеле ўраджэнцаў Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана ў партызанскім руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Прадстаўленне дакументальнай выстаўкі, прысвечанай 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны
2. Прывітальнае слова А.Л.Воінава
3-4. Выступленне Е.А.Стуканавай
5-6. Члены дэлегацый у НАРБ.
7-11. Наведванне архівасховішча і знаёмства з дакументамі па гісторыі партызанскага руху