Кіналекторыі да Дня ведаў: гісторыя беларускай дзяржаўнасці на экране
1 верасня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы — школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў, супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку правялі кіналекторыі для навучэнцаў школ горада.
Сустрэчы адбыліся ў Базавай школе №9 імя А.С.Пушкіна г.Полацка і сярэдняй школе №14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка. Увазе старшакласнікаў быў прадстаўлены дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці».
Паказ фільма стаў магчымасцю не толькі звярнуцца да архіўных дакументаў і гістарычнай памяці, але і заахвоціць школьнікаў да асэнсавання мінулага сваёй краіны і яе сучаснасці.
На фота: Кіналекторыі ў Базавай школе №9 імя А.С.Пушкіна г.Полацка і сярэдняй школе №14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка.
![]() |
