Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у мерапрыемствах да Дня ведаў
1 верасня 2026 года работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) па традыцыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Дня ведаў.
Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прыняў удзел у лінейцы ў падшэфнай гімназіі №21 г.Мінска. Ён перадаў у бібліятэку гімназіі выданні архіва, а таксама выступіў на першым уроку ў адзінаццацікласнікаў на тэму «Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!». У рамках гэтага выступу таксама была праведзена прафарыентацыйная работа для жадаючых паступіць у БДУ на спецыяльнасць «Архіўная справа» па мэтавым наборы.
Галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў мінскай СШ №206 імя А.М.Кіжаватава і перадаў кніжныя выданні архіва ў школьную бібліятэку.
![]() |
| 1. С.В.Кулінок перадае ў бібліятэку гімназіі выданне «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» |
![]() |
| 2. Выступленне С.В.Кулінка перад навучэнцамі 11-га класа гімназіі №21 г.Мінска |

