Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Чвэрць стагоддзя – у бронзе: «Архіўны Веснік» пра гісторыю ўзвядзення першага ў Беларусі помніка М.К.Агінскаму

25 гадоў таму, 1 верасня 2001 года, у Маладзечне адбылася падзея, якая назаўжды ўпісала імя Міхала Клеафаса Агінскага ў архітэктурнае аблічча горада. Ля сцен музычнага каледжа быў адкрыты першы ў Беларусі помнік вялікаму кампазітару.

Сёння, дзякуючы дакументам з архіўных фондаў, мы можам зноў перажыць эмоцыі таго дня. Сцэнарны план урачыстасці да гэтага часу захоўвае ў архіве подых той вераснёўскай раніцы. Лесвiца вучылішча танула ў кветках, а на самім помніку бялела покрыва. Па сігнале, якім сталі першыя ноты знакамітага паланэза, покрыва спала, і дзеці ў традыцыйных вышываных кашулях занеслі запаленыя лампадкі да падножжа.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства — Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі, Міністр культуры, кіраўніцтва вобласці і раёна, музычная грамадскасць. Помнік ствараўся ўсім горадам — ад мецэнатаў да простых жыхароў.

Архіўны веснік: 25 гадоў помніку М.К.Агінскага ў Маладзечна