Аб удзеле установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю ўтварэння легендарнага партызанскага атрада «Бальшавік»
Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Шастапалаў з актывам установы і сумесна з камуністамі г.Гомеля, прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю ўтварэння легендарнага партызанскага атрада «Бальшавік», які прайшоў у мемарыяльным комплексе «Партызанская крыніца» пад Гомелем, на месцы заснавання атрада.
Даніну памяці людзям, якія ў далёкім жніўні 1941 года выбралі для сябе дарогу супраціўлення і барацьбы з фашысцкімі захопнікамі і іх паслугачамі, даніна памяці людзям, якія даравалі нам мір і свабоду – гэта святая Памяць і наш чалавечы абавязак, якія мы захоўваем і аберагаем у сваіх сэрцах, расказваем пра іх сваім дзецям, маладому пакаленню і ўсім добрым людзям, каму ненавісны фашызм і яго згубныя ідэі.
На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі Гомельскай вобласці, города Гомеля і прадпрыемствы рэгіёну, партыі, а таксама грамадскія аб’яднанні. Ад установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел дырэктар Шастапалаў Ю.В., сакратар ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Арцем’ева А.А. і старшыня ГА «Белая Русь» установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Рудэнка В.Я.
![]() |
![]() |
| 1-2. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 3-4. Ускладанне кветак |



