Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй жонцы ў Брагінскі раён
У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Касьяна Паўла Пятровіча сваёй жонцы ад 2 мая 1944 года (Ф.186.Воп.3.Спр.92.Арк.765-765адв) ў вёску Дублін Брагінскага раёна. Тэкст пісьма:
«Добры дзень, дарагая Дуся. Некалькі слоў майго пісьма, ад вядомага твайго мужа Паўла. У першую чаргу паведамляю, што я атрымаў тваё пісьмо, з якога я даведаўся, што ў нас ёсць нованароджаная дачка Ганна. Я часта непакоіўся аб табе і тваім дабрабыце ў нараджэнні маленькага, але слава Богу, як вядома з твайго пісьма, абышлося пакуль што добра. Зараз твая задача – вырасціць і берагчы новага члена нашай сям’і да майго прыезда.
Дунька, я ад цябе за ўвесь час атрымаў напісаныя табой з вёскі Дублін два пісьма, на якія я табе даваў адказ па адрасу ў Дублін. Не ведаю, атрымала ты іх ці не. Калі атрымала, то пішы, як жывуць мае бацькі і ўвогуле як вы ўсе жывеце, што сеяце або не і што думаеце наконт пабудовы хат. Напішы, як жывуць нашы бацькі, таму што я ад іх пісем не атрымліваю. Але пакуль што бывай здарова. Павел».
Далейшы лёс аўтара пісьма і яго сям’і невядомы.
![]() |
![]() |
| 1-2. ЗДАРэч. Ф.186. Воп. 3. Спр. 92. Арк. 765-765адв |

