Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прадставіў калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь новага дырэктара
17 жніўня 2026 г. адбыўся сход працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), на якім дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў прадставіў новага дырэктара архіва – Алену Аляксандраўну Стуканаву. Алег Леанідавіч коратка расказаў аб асноўных этапах працоўнай дзейнасці новага кіраўніка і адзначыў асаблівае месца НАРБ у сістэме архіўных устаноў архіўнай галіны. Ён выказаў упэўненасць, што дзякуючы сваім асабістым і прафесійным якасцям, а таксама практычнаму і тэарэтычнаму вопыту А.А.Стуканава зможа годна кіраваць вядучым архівам нашай рэспублікі. Кіраўнік Дэпартамента падкрэсліў, што вельмі сімвалічна, што гэтае прызначэнне адбылося ў Год беларускай жанчыны.
А.А.Стуканава падзякавала А.Л.Воінава за аказаны давер і выказала ўпэўненасць, што з такой камандай прафесіяналаў, архіў захавае вядучую пазіцыю ў галіне і зможа прымножыць свае паказчыкі.
Калектыў НАРБ сардэчна віншуе А.А.Стуканаву з заслужаным прызначэннем! Жадае прафесійных і асабістых дасягненняў! Да новых поспехаў і дасягненняў!
Інфармацыю падрыхтаваў намеснік дырэктара С.В.Кулінок.
![]() |
| 1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падчас прадстаўлення новага дырэктара архіва – Алены Аляксандраўны Стуканавай |
![]() |
| 2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава |
![]() |
| 3. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі архіва Н.В.Ісайчук віншуе А.А.Стуканаву з прызначэннем на пасаду дырэктара архіва |
![]() |
| 4. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |



