Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прайшлі навучанне па ахове працы

 

У мэтах забяспечання сістэмнага і эфектыўнага навучання прафсаюзных кадраў і актыву па адукацыйных праграмах павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і навучальных курсаў, а таксама ў выкананне Пастановы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 12 лютага 2026 г. № 45 у 2026 годзе», супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прайшлі навучанне па пытаннях аховы працы.

Навучанне было арганізавана Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыяй на базе Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны універсітэт «МІПСА».

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці на курсах прадставілі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Алегаўна Сачок і грамадскі інспектар па ахове працы Кацярына Іванаўна Васілевіч.

Праграма навучання ўключала вывучэнне актуальных змяненняў у заканадаўстве, правіл правядзення праверак і метадаў прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Па выніках навучання супрацоўнікам архіва былі ўручаны пасведчанні грамадскага інспектара па ахове працы.

Атрыманыя веды дазволяць забяспечыць эфектыўны грамадскі кантроль за выкананнем бяспечных умоў працы на працоўных месцах у калектыве архіва.

 

1-4. Падчас мерапрыемства