Да Года беларускай жанчыны Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны Ліліі Удавенка

У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы захоўваецца сямейны фонд № 450 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – мужа Фёдара Сямёнавіча і жонкі Ліліі Рыгораўны Удавенка. У час вайны невысокая і кволая Лілія была сястрой міласэрнасці і выратавала мноства салдат і афіцэраў. З мужам яна пазнаёмілася на фронце, пасля чаго яны крочылі да Перамогі разам, у тым ліку і па рэчыцкай зямлі, дзе праз гады паселяцца назаўсёды.

Сярод дакументаў фонда пары Удавенка – урывак з дакументальнай аповесці ветэрана вайны і працы П.Велькі «Мы ўсе любілі яе па-свойму», у якім кожны радок напоўнены любоўю і павагай да Ліліі Рыгораўны (Ф. 450. Воп. 1. Спр. 35. Арк. 2-2адв). Франтавыя сябры адзначалі ў ёй такія якасці, як мужнасць, скромнасць, дабрата і міласэрнасць, з якімі яна заўсёды дапамагала байцам, і не называлі інакш, чым «наша Ліля». У дакуменце таксама адлюстроўваецца, як былыя аднапалчане пасля вайны доўгія гады шукалі мужа і жонку Удавенка і ў далейшым неаднаразова сустракаліся і перапісваліся з імі.

 

1. Фотапартрэт Ліліі Удавенка. 1970-я гг. ЗДАРэч. Ф. 450. Воп. 1. Спр. 38. Арк. 1
2-3. Урывак з дакументальнай аповесці П. Велькі «Мы ўсе любілі яе па-свойму» аб Ліліі Удавенка. 16 ліпеня 2005 г. ЗДАРэч. Ф. 450. Воп. 1. Спр. 35. Арк. 2-2адв