Новыя кадры для архіва: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сустрэў маладых спецыялістаў

3 жніўня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося афіцыйнае прадстаўленне маладых спецыялістаў, якія папоўнілі рады супрацоўнікаў установы. Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў прадставіў калектыву чатырох выпускнікоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія пачынаюць паўнацэнную прафесійную дзейнасць.

Архіўную каманду ўзмацнілі:

Мацвей Бортнік – выпускнік спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства». Раней ён ужо працаваў у НГА Беларусі на паўстаўкі ў аддзеле старажытных актаў, а зараз пераходзіць на поўную пасаду архівіста.

Марат Крупко – выпускнік спецыяльнасці «Гісторыя» заняў пасаду стажора малодшага навуковага супрацоўніка. Ён будзе працаваць у сектары навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.

Дзмітрый Луценкоў – выпускнік магістратуры гістарычнага факультэта БДУ, прыняты на пасаду архівіста ў аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Аляксандр Руткевіч, які таксама паспяхова скончыў магістратуру гістфака БДУ, прыняты на пасаду архівіста ў сектар біяграфічных запытаў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.

Кіраўніцтва і калектыў архіва цёпла прывіталі новых калег, пажадалі ім новых адкрыццяў, плённай працы і прафесійных поспехаў.

 

1. Кіраўніцтва НГА Беларусі і маладыя спецыялісты
2-3. Калектыў НГА Беларусі