Аб правядзенні экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскага злёту пошукавых атрадаў «Нашчадкі Перамогі» у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

25 чэрвеня 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі ўдзельнікі рэспубліканскага злёту пошукавых атрадаў «Нашчадкі Перамогі».

З прывітальным словам перад гасцямі выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулiнок.

Для ўдзельнікаў рэспубліканскага злёту загадчыкамi аддзелаў Дарагуш І.У. і Юркевіч В.Ю. былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве. Госцi даведаліся аб гісторыi стварэння архіва і аб асноўных напрамках яго дзейнасці, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, а таксама аб магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні даследчых работ для развіцця пошукавага руху ў Рэспубліцы Беларусь.

Госці архіва наведалі архівасховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў і фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, а таксама дакументальнымі крыніцамі па гісторыі партызанскага руху і асабістымі архівамі дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, вучоных Беларусі, і іншых.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэаролiка «Мы памятаем ..»., падрыхтаванага супрацоўнiкамi НАРБ пры дапамозе ШI.

Аглядная экскурсія, арганізаваная НАРБ для актывістаў пошукавага руху, была накіравана на развіццё іх зацікаўленасці ў дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа.

 

1. Намеснік дырэктара архіва С.В.Кулінок вітае удзельнікаў рэспубліканскага злету
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва
3. Удзельнікі рэспубліканскага злету у час наведвання НАРБ
4. Загадчык адзела інфармацыйна-пошуковых сістэм В.Ю.Юркевіч распавядае пра гісторыю партызанскага руху
5.Удзельнікаў рэспубліканскага злету азнаёмліваюцца з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
6. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаемлівае удзельнікаў рэспубліканскага злету з дакументамі фондаў асабістага паходжання