Удзел архівістаў Беларусі ў IV Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе

25-27 чэрвеня 2026 года ў Мінску праходзіць IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс. Галоўная тэма кангрэса – барацьба з распаўсюджваннем ідэй фашызму і нацызму ў сучасным свеце, умацаванне міжнароднай бяспекі і абарона гістарычнай праўды.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяперашні беларуска-расійскі кангрэс праходзіць у год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў кангрэса звярнуліся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь В.Г.Хрэнін і Намеснік Міністра абароны Расійскай Федэрацыі В.П.Гарамыкін.

Удзел у Кангрэсе прынялі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк.

Для ўдзельнікаў кангрэса былі таксама прадстаўлены банэрная выстава «Край мужнасці і славы», падрыхтаваная супрацоўнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, і дакументальная выстава «Жаночы вобраз вайны», падрыхтаваная супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк з іншымі ўдзельнікамі Кангрэса
2. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I.А.Марзалюк знаёміцца з банэрнай выставай «Край мужнасці і славы»
3. Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.П.Гарматны прадстаўляе банэрную выставу «Край мужнасці і славы» ўдзельнікам Кангрэса