У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень…»

23 чэрвеня 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адкрылася дакументальная выстава «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень…», прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароне Брэсцкай крэпасці.

На выставе можна ўбачыць сапраўдныя архіўныя дакументы з фондаў НАРБ: разведвальныя зводкі і спецпаведамленні аб сітуацыі на мяжы і прылеглай тэрыторыі на 1941 год; Пастановы Ваеннага Савета Заходняй Асаблівай Вайсковай Акругі аб падрыхтоўцы да будаўніцтва абарончых збудаванняў i аб забеспячэнні Чырвонай Арміі; дакладныя запіскі сакратара Брэсцкага абкама КП(б)Б М.Н.Тупіцына ў ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б)Б аб становішчы на фронце ў напрамку Брэст – Кобрын; унікальныя ваенныя карты, якія паказваюць дыслакацыю нямецкіх войскаў напярэдадні нападу на Савецкі Саюз; распараджэнні аб эвакуацыі прадпрыемстваў і насельніцтва; дакументы аб арганізацыі партызанскага руху.

 

1. Афіша выставы
2-4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі, прадстаўленымі на выставе
5-6. Архіўныя дакументы на выставе
7. Наведвальнікі выставы