Адбыўся турнір па боўлінгу сярод работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў
Па ініцыятыве дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава 19 чэрвеня 2026 года сярод работнікаў Дэпартамента і кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў адбыўся турнір па боўлінгу.
Арганізатарам спаборніцтва, які прайшоў у клубе «Bowling Haus», выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Спартыўныя і камандныя турніры – выдатны спосаб аб’яднаць удзельнікаў. Імкненне да перамогі і нават пераадоленне паражэнняў вучаць узаемавыручцы і сапраўды ператвараюць калег у адзіную згуртаваную каманду.
У турніры бралі ўдзел 4 каманды. Бясспрэчным лідэрам у індывідуальным заліку стаў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Святаслаў Кулінок. Высокі вынік Святаслава Валянцінавіча вывеў у пераможцы каманду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь!
Спартыўны вечар не пакінуў абыякавым ніводнага з удзельнікаў, спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здароўя!
![]() |
| 1. Удзельнікі турніру па боўлінгу сярод работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў |
![]() |
| 2. Каманда Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: А.К.Дземянюк, А.А.Стуканава, С.В.Кулінок. |

