Аб правядзенні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Захаванасць нацыянальных архіўных фондаў: практыка і перспектывы»


У рамках 22-га пасяджэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД (8–11 верасня 2026 г., Рэспубліка Беларусь, г. Мінск) адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Захаванасць нацыянальных архіўных фондаў: практыка і перспектывы».

Работа канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках наступных тэматычных напрамкаў:

1. Прававое рэгуляванне і навукова-метадычнае забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў.

2. Сучасныя метады і сродкі забеспячэння тэмпературна-вільготнаснага, светлавога, ахоўнага рэжымаў захоўвання дакументаў у архівах.

3. Актуальныя методыкі рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

4. Лічбавая трансфармацыя архіваў: забеспячэнне захаванасці электронных дакументаў і лічбавых копій архіўных дакументаў.

5. Спецыяльныя метады забеспячэння захаванасці кіна-, фота -, фонадакументаў і навукова-тэхнічнай дакументацыі.

6. Стварэнне страхавых фондаў дакументаў нацыянальных архіўных фондаў: традыцыйныя падыходы і навацыі.

Канферэнцыя адбудзецца ў вочна-завочным фармаце. Да ўдзелу ў вочным фармаце запрашаюцца члены дэлегацый, якія прыбываюць у г.Мінск на пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў-удзельніц СНД. Да ўдзелу ў завочным фармаце запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Рабочая мова канферэнцыі-руская.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі па прыкладаемай форме просім дасылаць на адрасы электроннай пошты: secretar@belniidad.by або rio@belniidad.by.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у канферэнцыі – да 25 чэрвеня 2026 г.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Тэрмін прадстаўлення дакладаў для апублікавання ў зборніку – да 1 верасня 2026 г.

Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў зборнік. Патрабаванні да афармлення дакладаў наступныя.