У Дзяржархіве ў г.Глыбокае правялі тэматычную гасціную «95 гадоў РАЗАМ!»
У Дзяржархіве ў г.Глыбокае адзначылі 95-гадовы юбілей Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
У тэматычнай гасцінай «95 гадоў РАЗАМ!» сабраліся тыя, хто шмат гадоў стаіць на варце інтарэсаў працоўных: старшыні першасных прафсаюзных арганізацый, актывісты і ветэраны прафсаюзнага руху. Адкрыла ўрачыстае мерапрыемства старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Падчас сустрэчы супрацоўнікі архіва пазнаёмілі прысутных з гісторыяй утварэння Рэспубліканскага камітэта, Віцебскай абласной і Глыбоцкай раённай арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, а таксама з гісторыяй Свята працы.
Асабліва ўразіла гасцей выстава архіўных дакументаў «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», падрыхтаваная супрацоўнікамі архіва ў рамках мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны.
Падвяла вынік святочнага мерапрыемства старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Ігнатовіч. Падзякі, падарункі, кветкі атрымалі старшыні ППА, ветэраны прафсаюзнага руху і прадстаўнікі працоўных дынастый архіва.
На фота: У час правядзення мерапрыемства
![]() |
