Аб занясенні на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь работніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

30 красавіка 2026 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару лепшых прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ведамства. Па выніках 2025 года два дзясяткі работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі занялі свае заслужаныя месцы на галіновай Дошцы гонару.

На цырымоніі прысутвалі кіраўніцтва і работнікі Міністэрства юстыцыі. Міністр юстыцыі Я.I.Каваленка падзякаваў лепшым работнікам сістэмы Міністэрства за добрасумленную і самаадданую працу і дасягнутыя вынікі, а таксама адзначыў, што ў год беларускай жанчыны 18 з 20 занесеных на Дошку гонару з’яўляюцца жанчынамі.

Сярод работнікаў, якія вызначыліся – загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) М.А.Старасценка. Па выніках 2025 года чытальная зала НАРБ была прызнана лепшай сярод чытальных залаў рэспубліканскіх архіўных устаноў. Маргарыта Анатольеўна прыняла асабісты ўдзел у падрыхтоўцы і прэзентацыі больш за 60 выставачных праектаў, якія былі прадстаўлены ў дзяржаўных органах і арганізацыях, ВНУ і школах. Сярод найбольш яркіх і важных праектаў вылучаюцца: «Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню»; дакументальныя выставы да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і 35-годдзя выбарчай сістэмы; «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пачатак (да 100-годдзя першага выпуску студэнтаў БДУ)»; «Слаўнай перамозе прысвячаецца»; «Шлях да зорак. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы»; «Заўтра была вайна»; дакументальная выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь; «Хроніка камсамола: 1920-2025» і шэраг іншых выставачных праектаў. Таксама М.А.Старасценка з’яўляецца адным з членаў аўтарскага калектыву выдання «Удзел казахстанцаў у партызанскім руху ў Беларусі 1941-1944 гг»., а таксама ўзначальвае першасную арганізацыю НАРБ «Беларускі саюз жанчын».

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў выказаў словы падзякі за праведзеную працу і пажадаў М.А.Старасценка новых працоўных здзяйсненняў.

 

1. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.I.Каваленка і М.А.Старасценка
2. М.А.Старасценка на цырымоніі ўзнагароджання