Аб правядзенні засядання колегii Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
29 красавіка 2026 г. адбылося пасяджэнне Калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент). У пасяджэнні калегіі прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч.
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны тры пытанні:
1. Аб ідэалагічнай рабоце і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў дзяржаўных архіўных установах.
2. Аб рабоце па аптымізацыі дакументаабароту ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацыях, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь
3. Аб ходзе выканання будаўніча-мантажных работ у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў.
Па першым пытанні з дакладам выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў, які падрабязна асвятліў інфармацыйную, ідэалагічную і культурна-асветніцкую працу, якая праводзіцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі з актыўным уцягваннем у гэты працэс моладзі. А.Я.Цвяткоў у прыватнасці адзначыў, што ў рэспубліканскай акцыі «архівы-Школе» прынялі ўдзел больш за 50 тысяч школьнікаў і студэнтаў, арганізавана звыш за 4 000 мерапрыемстваў.
Ідэалагічная работа архіўнай галіны накіравана на ўсебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму развіццю з апорай на дакументальную спадчыну Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Садаклады па першым пытанні прадставілі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк і дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.У.Шастапалаў, якія асвятлілі асноўныя напрамкі ідэалагічнай работы і рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў сваіх установах.
Па другім пытанні быў прадстаўлены даклад начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента В.У.Заянчковской.
В.У.Заянчкоўская далажыла, што ў лютым-маі бягучага года Дэпартаментам праводзіцца работа ў 13 дзяржаўных органах, якія дапусцілі рост дакументазвароту ў 2025 годзе. Адзначана, што ва ўсіх дзяржорганах бачыцца разуменне і зацікаўленасць кіраўнікоў у вырашэнні пастаўленай задачы, ужо ў першым квартале бягучага года многімі дзяржорганамі прыняты аператыўныя меры па скарачэнні службовай перапіскі.
Для ўсебаковага разгляду працэсу документообразования ў цэлым па рэспубліцы задача па вывучэнні делопроизводственных працэсаў павінна распаўсюдзіцца на рэгіянальны ўзровень. Структурным падраздзяленням па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі неабходна сумесна з дзяржаўнымі архівамі арганізаваць у другім паўгоддзі 2026 г. вывучэнне стану дакументазвароту ў абласных і раённых выканаўчых камітэтах.
Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, падводзячы вынікі разгляду другога пытання паказаў, што Дэпартаментам па архівах і справаводству будзе працягнута аказанне метадалагічнага суправаджэння для галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў у мэтах вырашэння пастаўленых задач.
Пры разглядзе пытання аб ходзе выканання будаўніча-мантажных работ у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч паставіў задачы па безумоўным засваенні грашовых сродкаў, кантролі за аператыўным рашэннем праектных пытанняў, а таксама тэмпаў будаўнічых работ і іх якаснаму завяршэнню ва ўстаноўленыя тэрміны.
![]() |
| 1. Падчас працы калегіі. А.М.Кот, А.Л.Воінаў |
![]() |
| 2. Выступае А.Я.Цвяткоў |
![]() |
| 3. Выступае А.К.Дзямянюк |
![]() |
| 4. Выступае Ю.В.Шастапалаў |
![]() |
| 5. Выступае В.У.Заянчкоўская |




