Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця»
16 сакавіка 2026 года адбыўся сход працоўнага калектыву ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця». З дакладам выступіла Бялова Кацярына Аляксандраўна, старшы выкладчык факультэта біялогіі і экалогіі УА «ГрДУ ім.Я.Купалы», адзначыўшы мерапрыемствы дзяржавы па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З тэмай «Палы сухой расліннасці. Адпачынак на прыродзе. Інфармацыйная кампанія аб неабходнасці ўстаноўкі і своечасовага абслугоўвання АСА» выступіў Падачэнка Сяргей Аляксандравіч, намеснік начальніка Гродзенскага гарадскога аддзела МНС. Пра прафілактыку злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку вымагальніцтваў і махлярстве, расказаў Шкадаў Дзмітрый Аляксандравіч, першы намеснік начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна. На заканчэнне сустрэчы кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна Бабыр Ігар Міхайлавіч расказаў аб новых аб’ектах, якія плануецца ўзвесці ў мікрараёне Грандзічы.
На фота: Прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна падчас сустрэчы з працоўным калектывам НГАБ у г.Гродна.
![]() |
