Рабочая сустрэча прадстаўнікоў архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

9 красавіка 2026 г. у Гомелі з мэтай падрыхтоўкі і правядзення міжнароднага гістарычнага медыяфоруму «Без тэрміну даўнасці: Непакораныя» адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У рабочай нарадзе прынялі ўдзел: намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў, ад архіўных устаноў г.Гомеля – дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалаў і дырэктар Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці І.В.Жынева, ад сістэмы адукацыі – прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама А.В.Дробаў, М.А.Лосева, дырэктары сярэдніх школ №72 і №74 г.Гомеля В.А.Круталевіч і С.Н.Конухаў.

Медыяфорум у Рэспубліцы Беларусь пройдзе ў чацвёрты раз. Партнёрамі праекта з беларускага боку выступяць: Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводстве, галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонодакументаў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. З расійскага боку партнёрамі выступяць: Расійскае таварыства гісторыкаў-архівістаў, Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Дзяржфільмафонд Расіі, Саюз кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі, Расійскі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

На нарадзе абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага медыяфоруму «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», які пройдзе з 13 па 15 мая ў г.Гомелі, ініцыяваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На фота: Удзельнікі рабочай нарады