Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці пазнаёміліся з творамі нацыянальнага мастацтва на адкрыцці экспазіцыі «Каб адчуваць»

9 красавіка 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выставы карцін карпаратыўнай калекцыі Прыёрбанка «Каб адчуваць».

Арганізатарамі выставы выступаюць дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» і адкрытае акцыянернае таварыства «Прыёрбанк».

Калекцыя Прыёрбанка, якая стваралася на працягу трыццаці гадоў, сёння налічвае больш за тысячу твораў жывапісу і графікі, якія ахопліваюць перыяд з другой паловы XX да пачатку XXI стагоддзя. Гэта адна з найбуйнейшых карпаратыўных калекцый Нацыянальнага мастацтва ў Беларусі, якая ўвабрала ў сябе работы таленавітых мастакоў, якія пакінулі яркі след у культурным жыцці краіны.

На выставе прадстаўлены творы вядомых беларускіх аўтараў, чыя творчасць адлюстроўвае працэсы фарміравання ўнікальных мастацкіх і сэнсавых пасылаў, характэрных для айчыннага мастацтва. Сярод іх-легендарны Герой Беларусі, народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі; народныя мастакі Беларусі Анатоль Бараноўскі, Май Данцыг, Аляксандр Кішчанка, Уладзімір Таўсцік, Віталь Цвірка, Леанід Шчамялёў, а таксама такія вядомыя майстры жывапісу, як Зоя Літвінава, Мікалай Селяшчук, Георгій Скрыпнічэнка, Васіль Сумараў, Валерый Шкаруба і многія іншыя.

На фота: Падчас адкрыцця выставы карцін карпаратыўнай калекцыі Прыёрбанка «Каб адчуваць» у палацы Румянцавых і Паскевічаў 9 красавіка 2026 г.