Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы ліцэя Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава
1 красавіка 2026 г. у рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» будучыя студэнты азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы ў Беларусі, асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, працай рэстаўратараў і атрымалі ўяўленне аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва. Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм, прысвечаны вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Таксама для навучэнцаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве.
![]() |
| 1. У чытальнай зале архіва |
![]() |
| 2. Падчас прагляду дакументальнага фільма, прысвечанага вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
![]() |
| 3. Азнаямленне з працэсам рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
| 4. У адным з архівасховішчаў |



