Школьныя канікулы ў БДАНТД
25 сакавіка ў рамках акцыі «Архівы – Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылася экскурсія для навучэнцаў мінскіх школ.
Рабяты наведалі архівасховішчы, даведаліся пра віды навукова-тэхнічнай дакументацыі, якая захоўваецца ў архіве, і асаблівасцямі яе захоўвання. Вялікую цікавасць выклікала знаёмства з працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
У чытальнай зале архіва прысутным былі прадэманстраваны выявы вядомых мясцін Мінска, апрацаваныя з дапамогай штучнага інтэлекту, якія дазволілі ўявіць, як бы выглядаў горад, калі б на месцы ажыццёўленых былі рэалізаваны іншыя праекты.
![]() |
| 1. Наведванне архівасховішча |
![]() |
| 2. У чытальнай зале архіва |

