Вынікі 2025 года і новыя гарызонты 2026 (Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку)

14 студзеня 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» адбыўся агульны сход калектыву архіва.

У фармаце відэаканферэнцыі ў сходзе прынялі ўдзел: кансультант аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Рабцэвіч Таццяна Уладзіміраўна, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аксана Васільеўна Пашкевіч.

З дакладам выступіла дырэктар дзяржархіва Лазаронак Людміла Віктараўна, якая падвяла вынікі працы архіва за 2025 год і вызначыла задачы на 2026 год.

Людміла Віктараўна адзначыла, што нягледзячы на цяжкасці, звязаныя з правядзеннем капітальнага рамонту, калектыў архіва змог паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі і забяспечыць выкананне планавых паказчыкаў, падкрэсліла важнасць каманднай работы і ініцыятыў супрацоўнікаў.

Што датычыцца задач на 2026 год, Людміла Віктараўна вызначыла неабходнасць далейшай работы па ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў на пастаяннае захоўванне, кантролю за станам работы з электроннымі дакументамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, прадаўжэння работы па аблічбоўцы дакументаў, актыўнага ўдзелу ў культурных мерапрыемствах рэгіёну. Дырэктар заклікала супрацоўнікаў да новых ініцыятыў.

У завяршэнне сходу адбылося адкрытае абмеркаванне, дзе супрацоўнікі змаглі падзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі па паляпшэнні працы архіва. Людміла Віктараўна адзначыла важнасць кожнага меркавання і выказала ўпэўненасць, што сумеснымі намаганнямі архіў працягне развівацца і заставацца значным цэнтрам захавання гістарычнай памяці.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» падчас сходу.