Аб падвядзенні вынікаў працы архіўных устаноў Магілёўскай вобласці за 2025 год

На базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» 14 студзеня 2026 года адбылося мерапрыемства па падвядзенні вынікаў працы архіўных устаноў Магілёўскай вобласці за 2025 год, на якім прысутнічалі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Фралоў Сяргей Аляксандравіч, начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Клінцова Юлія Станіславаўна.

У рэжыме відэаканферэнцыі прыняла ўдзел начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Байданава Юлія Уладзіміраўна.

З дакладам выступілі дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Шараева Святлана Леанідаўна, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Набокава Алена Анатольеўна, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Рыськова Таццяна Ягораўна, якія падвялі вынікі працы устаноў за справаздачны перыяд і абазначылі задачы на 2026 год. Падзякавалі работнікаў за зладжаную працу і прафесіяналізм.

Сяргей Аляксандравіч Фралоў і Юлія Уладзіміраўна Байданава высока ацанілі работу архіваў і пажадалі далейшых поспехаў на карысць архіўнай справы.

У рамках мерапрыемства госці змаглі азнаёміцца з пастаянна дзейнай выставай цікавых і значных дакументаў з архіўных фондаў, а таксама дакументаў прысвечаных гісторыі Магілёва перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

1-3. Удзельнікі мерапрыемства падчас пасяджэнняў.
4. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая знаёміць першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Аляксандравіча Фралова са стэндавай выставай.