Аб правядзеннi сходаў па падвядзенні вынікаў дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў за 2025 год


Згодна з зацверджаным дырэктарам Дэпартамента А.Л.Воінавым графікам, у студзені праводзіцца серыя сходаў па падвядзенні вынікаў дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў за 2025 год.

На сходах разглядаюцца вынікі работы архіўных устаноў за справаздачны перыяд, ступень выканання асноўных паказчыкаў дзейнасці, а таксама вызначаюцца прыярытэтныя задачы на 2026 год.

У цяперашні час сходы ўжо праведзены ў шэрагу дзяржаўных архіваў, у тым ліку:

Брэсцкай вобласці – у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці, у занальных дзяржаўных архівах у г.Баранавічы, г.Пінску, г.Кобрыне;

Віцебскай вобласці – у занальных дзяржаўных архівах у г.Глыбокае, г.Оршы, г.Полацку;

Гомельскай вобласці – у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці, Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, у занальных дзяржаўных архівах у г.Рэчыцы, г.Жлобіне, г.Мазыры;

Гродзенскай вобласці – у занальных дзяржаўных архівах у г.Лідзе, г.Наваградку;

Мінскай вобласці – у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці, у занальных дзяржаўных архівах у г.Барысаве, г.Слуцку, г.Маладзечне;

Магілёўскай вобласці – у Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці, Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, у занальных дзяржаўных архівах у г.Бабруйску і г.Крычаве.

Праца па правядзенні сходаў будзе працягнута і скончана ва ўстаноўленыя тэрміны.

Вынікі абмеркаванняў і выказаныя прапановы будуць улічаны пры далейшым планаванні дзейнасці архіўнай галіны.