Аб арганізацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» супрацоўнікам ААТ «Беларускабель»

2 мая 2025г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з мэтай арганізацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, наведалі ААТ «Беларускабель».

Перад праглядам архівіст Ю.М.Супаненка азнаёміла супрацоўнікаў прадпрыемства з гісторыяй стварэння фільма, з інфармацыяй аб тым, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.

 

1. Архівіст Супоненка Ю.М. знаёміць супрацоўнікаў прадпрыемства з гісторыяй стварэння фільма.
2-4. Падчас прагляду дакументальнага фільма.