Аб наведванні аркі Славы ў г.Магілёве і ўскладанні кветак супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Напярэдадні 9 мая – дня Вялікай Перамогі, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» А.А.Набокава ўсклала кветкі да мемарыяльнага комплексу ў памяць аб загінуўшых воінах, якія вызвалялі горад Магілёў.
У 1964 годзе на арцы Славы ў г.Магілёве былі ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі, на якіх пералічаныя часткі і злучэнні Чырвонай Арміі, узнагароджаныя за ўдзел у Другой сусветнай вайне ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама тыя, што атрымалі назву «Магілёўскіх» пры вызваленні горада 28 чэрвеня 1944 года.
Памяць аб многіх удзельніках вызвалення горада ўшанавана ў назвах вуліц, сквераў, плошчаў Магілёва, на мемарыяльных дошках і помніках. Сёння яны трывала ўвайшлі ў гісторыю, сталі каштоўнай рэліквіяй Перамогі, гонарам і славай горада Магілёва.
![]() |
1. Дырэктар архіва А.А.Набокава каля аркі Славы ў г.Магілёве. |
![]() |
2. Дырэктар архіва А.А.Набокава ўскладае кветкі. |