Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
З 12 па 16 сакавіка 2025 г. у сталіцы Беларусі праходзіла ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
12 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі д.г.н., прафесара А.М.Літвіна «Беларускія партызаны». У выданні выкарыстаны шматлікія архіўныя дакументы з фондаў НАРБ і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. На прэзентацыі выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён адзначыў важнасць выдання абагульняючых работ па гісторыі партызанскага руху з улікам выкарыстання новых архіўных дакументаў, а таксама адзначыў цеснае ўзаемадзеянне НАРБ і Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар расказаў аб рабоце па падрыхтоўцы ілюстрацыйных матэрыялаў для названага выдавецкага праекта, а таксама адзначыў важнасць кнігі для айчыннай гістарыяграфіі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты ж дзень адбылася яшчэ адна прэзентацыя кнігі «Беларускія партызаны» – у Доме Масквы ў Мінску. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк распавёў аб выкарыстанні партызанскіх дакументаў архіва ў выдавецкіх і культурна-асветніцкіх праектах і мерапрыемствах.
13 сакавіка адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь», які распавядае пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок распавёў аб падрыхтоўцы дадзенага выдання, аб складзе дакументаў кнігі і аб сумеснай працы архіва і выдавецтва «Беларусь».
14 сакавіка адбылася прэзентацыі кнігі «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь». Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок распавёў аб падрыхтоўцы дадзенага выдання, а таксама прывёў прыклады гераічных біяграфій ураджэнцаў Башкірыі ў баях за Беларусь.
![]() |
1. Удзельнікі прэзентацыі кнігі «Беларускія партызаны» (злева направа) – В.Л.Лакіза, В.В.Даніловіч, А.М.Літвін, А.А.Каваленя, С.В.Кулінок |
![]() |
2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
3. Выступ дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка на прэзентацыі ў Доме Масквы ў Мінску |
![]() |
4. С.В.Кулінок на прэзентацыі кнігі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» |