Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў дыялогавай пляцоўцы «30 гадоў інстытута Прэзідэнцтва»
18 ліпеня 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «30 гадоў інстытута Прэзідэнцтва», якая праходзіла на базе кінатэатра «Мір».
Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі: дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч, старшыня Маладзёжнага савета пры Гомельскім гарадскім Савеце дэпутатаў Анастасія Алегаўна Камарова, лідэр піянерскага і камсамольскага руху, член Савета пажылых грамадзян пры адміністрацыі Навабеліцкага раёна, член літаратурнага аб’яднання «Новая Беліца» Валянціна Іванаўна Рагачова, старшыня ветэранскай першаснай арганізацыі ўстановы аховы здароўя «Гомельская абласная сухотная клінічная бальніца» Тамара Васільеўна Цыбізава.
«Гарантам стабільнасці і развіцця краіны заўсёды выступаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Сёння наша краіна паступальна развіваецца, а інстытут Прэзідэнцтва стаў не проста органам дзяржаўнага кіравання, а выступае найважнейшай умовай захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны», – адзначыў у сваёй прамове Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч.
На сустрэчы пагаварылі аб тым, які шлях прайшла наша краіна за 30 гадоў, абмеркавалі галоўныя дасягненні Рэспублікі Беларусь перыяду прэзідэнцкага праўлення і асабісты ўклад кіраўніка дзяржавы ў пабудову суверэннай і незалежнай дзяржавы.
У канцы сустрэчы, удзельнікі адкрытага дыялогу падзяліліся сваім меркаваннем аб жыцці ў Беларусі, пагадзіўшыся з тым, што ў нашай краіне сапраўды робіцца шмат для людзей, для падтрымання стабільнасці ў грамадстве, захавання міру на нашай зямлі і, вядома ж, створаны неабходныя ўмовы для раскрыцця патэнцыялу моладзевай ініцыятывы.
1. Агульнае фота мерапрыемства. |
2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі «30 гадоў інстытута Прэзідэнцтва» слухаюць выступленне дакладчыкаў. |