Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб наведванні музея ва УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

18 ліпеня 2024 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Набокава Алена і вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фармавання НАФ Брузгіна Святлана наведалі музейны пакой ва УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

Па ініцыятыве дырэктара каледжа У.У.Рыжкова быў арганізаваны музей і выдадзена кніга «Магілёўскі медыцынскі каледж: гісторыя праз стагоддзі», апублікаваная ў 2021 годзе. Кніга расказвае пра слаўны шлях найстарэйшай у Беларусі медыцынскай навучальнай установы і поспехі яе калектыву ў 1847-2020 гадах. Пры арганізацыі музея і публікацыі кнігі былі выкарыстаны архіўныя матэрыялы ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці». У музеі ёсць экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і генацыду беларускага народа, таму дырэктар архіва Набокава Алена перадала ў дар музею каледжа 2 кнігі: «Архівы. Нічога, акрамя праўды» і «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…».

 

1. Стэнд па гісторыі ўзнікнення каледжа.
2. Выпускнікі каледжа. Удзельнікі ВАВ.
3. Гісторык У.К.Зарэмскі ля стэнда дынастый медыкаў.
4. Дырэктар архіва А.А.Набокава і вядучы архівіст С.М.Брузгіна каля экспаната «фармацэўт Фелікс».
5. Экспанаты музея.
6. Экспанаты музея.
7. Гісторык У.К. арэмскі і дырэктар архіва А.А.Набокава ў музеі каледжа.