Аб правядзенні кіналекторыя для калектыву занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне
19 ліпеня 2024 г. напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення г.Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне адбыўся ўрачысты сход калектыву, падчас якога быў праведзены кіналекторый.
Работнікам архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
1. Дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне Ю.У.Закірава падчас выступу перад калектывам |
2. Работнікі архіва падчас прагляду дакументальнага фільма |