11 лістапада 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» у рамках правядзення дня інфармавання прайшла дыскусійная пляцоўка па абмеркаванні абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
11 лістапада 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) у рамках правядзення дня інфармавання прайшла дыскусійная пляцоўка па абмеркаванні абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
З дакладам аб праекце Канцэпцыі і значэнні дадзенага дакумента для забеспячэння ўстойлівага развіцця краіны, выступіў дырэктар абласнога архіва Сушчэвіч А.М.
– Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі – унікальны дакумент, які датычыцца ўсіх важнейшых сфер жыццядзейнасці дзяржавы і грамадзян Рэспублікі Беларусь. Пры яго распрацоўцы быў улічаны вопыт НАТА, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі. Праектам Канцэпцыі адлюстравана трансфармацыя ўсяго спектра сучасных пагроз, вызначаны адзіныя падыходы да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі. Вызначаны стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы. Праект ухвалены Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь і цяпер праходзіць грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем прадстаўнікоў навуковай і экспертнай супольнасці. Абноўленая Канцэпцыя вылучае 9 сфер нацыянальнай бяспекі: палітычную, эканамічную, навукова-тэхналагічную, сацыяльную, дэмаграфічную, інфармацыйную, ваенную, экалагічную, а таксама новую – біялагічную. Яе з’яўленне тлумачыцца, напрыклад, пандэміяй каранавіруса COVID-19, яе ўплыў на палітыку і эканоміку, – адзначыў дырэктар архіва.
Было таксама адзначана, што Рэспубліка Беларусь выбудоўвае сваю канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, абараняючыся ад пагроз, нікому не пагражаючы. У дакуменце закладзены істотны інавацыйны патэнцыял. У Канцэпцыі ўдакладнены мэты, задачы і прынцыпы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, прапрацаваны асноўныя напрамкі нейтралізацыі ўнутраных крыніц пагроз і абароны ад знешніх пагроз нацыянальнай бяспецы. Канкрэтызаваны алгарытм функцыянавання сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў рамках антыкрызіснага рэагавання. Можна без перабольшання сказаць, што гэта Канцэпцыя развіцця, у якой замацаваны адзін з асноўных прынцыпаў – бяспека праз развіццё.
У ходзе абмеркавання Андрэй Мікалаевіч даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні, а таксама праінфармаваў супрацоўнікаў ДАГв, што гэты праект, ухвалены Саветам бяспекі Рэспублікі Беларусь, размешчаны на Нацыянальным прававым партале ў мэтах інфармавання насельніцтва і шырокага асвятлення ў інфармацыйнай прасторы асноўных палажэнняў дакумента.
Калектыў абласнога архіва аднагалосна патрымаў абноўлены праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.