Аб правядзенні 60-годдзя ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»
11 лістапада 2023 года ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» святкаваў сваё 60-годзе.
Сваю гісторыю архіў вядзе з 11 лістапада 1963 г. паводле Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР «Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР» быў створаны філіял дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці на базе гарадскога дзяржаўнага архіва ў г.Крычаве.
На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Сталяроў, начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Юлія Станіслаўна Клінцова, галоўны спецыяліст упраўлення Алена Мікалаеўна Кудраўцава, кіраўнікі спраў раённых выканаўчых камітэтаў, загадчыкі раённых архіваў, ветэраны архіўнай галіны.
За ўклад у развіццё архіўнай галіны супрацоўнікі архіва былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і Падзякай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Таксама для ўдзельнікаў свята была арганізавана і праведзена экскурсія па палацы Пацёмкіна.