У гонар 60-годдзя ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» адбылося ўрачыстае мерапрыемства

11 лістапада 2023 года Занальнаму дзяржаўнаму архіву ў г.Рэчыцы споўнілася 60 гадоў. І ў гэты дзень у чытальнай зале ўстановы было праведзена ўрачыстае мерапрыемства пад назвай «Пад дахам дома свайго…», што не выпадкова, паколькі архіў па праву можа звацца родным домам не толькі для дзеючых, але і для былых работнікаў. На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі Рэчыцкага дзяржархіва ў мінулым – Ганаровы архівіст Беларусі Таццяна Іванаўна Адамовіч і Наталля Леанідаўна Кузьмянок, ветэраны архіўнай службы Ніна Іванаўна Муха і Любоў Пятроўна Пікус, былы супрацоўнік архіва Валянціна Нікіфараўна Рыбак.

У адрас калектыву і ветэранаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы гучалі цёплыя словы віншавання і падзякі ад дырэктара архіва Наталлі Мікалаеўны Пішчык, прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама – першага намесніка начальніка ўпраўлення Андрэя Анатольевіча Гуржыя і начальніка аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы Наталлі Уладзіміраўны Сакаловай, старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандра Васільевіча Матараса, старшыні Рэчыцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Святланы Мікалаеўны Бадзюлі.

Супрацоўнікі калектыву, якія найбольш вызначыліся, былі адзначаны ўзнагародамі (Падзякі ГУЮ Гомельскага аблвыканкама, грамоты РГА «Белая Русь», Ганаровыя граматы Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў). Таксама архіву ўручаны грашовыя сертыфікаты ад Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і Рэчыцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Усе работнікі і госці сустрэчы атрымалі прыемныя сувеніры ад кіраўніцтва архіва.

За шматгадовую дабрасумленную працу, неацэнны ўклад у работу Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі Т.І.Адамовіч, Н.Л.Кузьмянок, Н.І.Муха і Л.П.Пікус урачыста занесены ў Кнігу гонару Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы.

Для ганаровых гасцей была праведзена экскурсія па архіву, прадстаўлены стацыянарная выстава дакументаў «Архіў: падзеі і асобы» і віртуальны фотаальбом Рэчыцкага дзяржархіва, арганізаваны фуршэт. Кульмінацыяй свята стаў юбілейны торт.

Апрача таго, у рамках урачыстага мерапрыемства сваімі музычнымі нумарамі прысутных радавалі артысты ўзорнай студыі эстраднай песні «Фіеста» ДУА «Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».