Прэзентацыя зборніка дакументаў «Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі: 1946—1950»
10 лістапада 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі: 1946—1950».
Дакументальнае выданне падрыхтавана ў рамках сумеснага праекта беларускіх і расійскіх архівістаў, прысвечанага пасляваеннаму развіццю народнай гаспадаркі Беларусі. Зборнік з’яўляецца лагічным працягам першай кнігі аб аднаўленні сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1943—1945 гг., выдадзенай у 2018 г.
У прэзентацыі прынялі ўдзел: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў; намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Л.С.Ананіч; дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), д.г.н., прафесар А.Г.Каханоўскі; дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза; кіраўнік Цэнтра эканамічнай гісторыі Інстытута расійскай гісторыі РАН, д.г.н., прафесар В.У.Кандрашын; кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў; прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта; прадстаўнікі вядучых СМІ Рэспублікі Беларусь.
У рамках рэалізацыі акцый «Архівы – школе» і «Юны архівіст» на прэзентацыі прысутнічалі студэнты БДПУ, а таксама вучні гімназіі №21 і сярэдняй школы №62 г.Мінска.
Перад пачаткам мерапрыемства для ўдзельнікаў прэзентацыі была прадстаўлена музычная кампазіцыя ў выкананні народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца», прадэманстравана кінахроніка аб аднаўленні сельскай гаспадаркі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Для гасцей таксама былі прадстаўлены: банэрная выстава «Аднавім Беларусь разам!», выстава дакументаў з фондаў беларускіх і расійскіх архіваў, а таксама тэматычная выстава сельскагаспадарчай прадукцыі і інвентара.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў прэзентацыі А.Л.Воінаў адзначыў важнасць вывучэння тэмы, звязанай з аднаўленнем народнай гаспадаркі БССР у першыя пасляваенныя гады. Ён падкрэсліў сістэмнасць і комплекснасць работы ў гэтым напрамку беларускіх і расійскіх архівістаў.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Л.С.Ананіч адзначыла сімвалічнасць публікацыі зборніка ў Год міру і стварэння і падзякавала архівістам і вучоным за вялікую работу па папулярызацыі нашай дакументальнай гістарычнай спадчыны, асабліва ва ўмовах гібрыдных і інфармацыйных войнаў. .
Дэкан гістарычнага факультэта БДУ А.Г.Каханоўскі адзначыў цеснае ўзаемадзеянне НАРБ з факультэтам па розных аспектах навуковай і выхаваўчай работы, а таксама выказаў упэўненасць, што маладыя выпускнікі гістарычнага факультэта зоймуць дастойнае месца ў кагорце работнікаў архіўнай галіны.
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакіза таксама ўказаў на цеснае і прадуктыўнае ўзаемадзеянне вучоных і архівістаў. Ён адзначыў важнасць зборнікаў дакументаў, якія публікуюцца, з пункту гледжання іх навізны і інфарматыўнасці.
Кіраўнік Цэнтра эканамічнай гісторыі Інстытута расійскай гісторыі РАН В.У.Кандрашын расказаў аб сумесным праекце беларускіх і расійскіх архівістаў па падрыхтоўцы серыі дакументальных зборнікаў, прысвечанай аднаўленню народнай гаспадаркі БССР у 1943—1950 гг.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ В.Д.Селеменеў (кіраўнік аўтарскага калектыву) прадставіў зборнік дакументаў і расказаў аб рабоце па яго падрыхтоўцы аддзелам публікацый.
Рэцэнзент зборніка дакументаў, загадчык кафедры крыніцазнаўства БДУ, д.г.н., прафесар С.Н.Ходзін адзначыў высокі навуковы ўзровень выдання, яго якасную археаграфічную падрыхтоўку, а таксама багатую відавую разнастайнасць дакументаў, якія публікуюцца.
![]() |
Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
Пад час прэзентацыі |
![]() |
Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
Удзельнікі прэзентацыі |
![]() |
Выступленне вядучага навуковага супрацоўніка аддзела публікацый НАРБ В.Дз.Селяменева |
![]() |
Удзельнікі прэзентацыі |