Занальнаму дзяржаўнаму архіву ў г.Кобрыне – 60 гадоў!

Занальнаму дзяржаўнаму архіву ў г.Кобрыне споўнілася 60 гадоў. Афіцыйны адлік юбілейнай даты вядзецца ад 11 лістапада 1963 г., калі згодна з пастановай Савета Міністраў БССР №537 «Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР» быў утвораны філіял дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў г.Кобрыне.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды юбілею адбылося 10 лістапада 2023 г.у дзіцячай школе мастацтваў г.Кобрына, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскага раёна, дырэктара дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці, супрацоўнікі і ветэраны архіва, іншыя запрошаныя.

У рамках мерапрыемства прысутным была прадэманстравана прэзентацыя, якая адлюстроўвае гісторыю ўстановы з моманту стварэння да цяперашняга часу.

З віншавальнай прамовай выступіў дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва Закірава Юлія Уладзіміраўна, якая расказала аб дасягненнях архіва за апошняе дзесяцігоддзе, адзначыла прафесіяналізм і доблесную працу ўсяго калектыву, падзякавала вышэйстаячаму кіраўніцтву за неацэнную дапамогу і падтрымку ва ўсіх сферах дзейнасці архіва.

Работнікам архіва, якія вызначыліся, былі ўручаны ўзнагароды (Ганаровая грамата і Падзякі Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, грамата Кобрынскага райвыканкама, Ганаровая грамата аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама).

У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена заснаваная ў архіве Кніга пашаны, у якую занесены імёны заслужаных ветэранаў архіўнай службы, якія прапрацавалі ў архіве больш за 20 гадоў: Омельянчук Нэлі Іосіфаўна, Карбунар Алена Мікалаеўна, якіх ужо няма з намі, і Палівода Святлана Пятроўна, Цярэшчанка Яўгенія Аляксандраўна, якія прысутнічалі на ўрачыстасці і атрымалі ў свой адрас словы ўдзячнасці за шматгадовую працу ў архіўнай галіне.

Святкаванне юбілею суправаджалася выступленнямі артыстаў Кобрынскай раённай клубнай сістэмы, дзіцячай школы мастацтваў.

У Год міру і стварэння архівісты працягваюць захоўваць гістарычную спадчыну дзеля захавання будучыні, міру і дабрабыту ў нашай краіне.