Рэалізацыі акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» ў БДАМЛМ

11 лістапада 2023 года ў рамках Рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», якая праходзіць пад дэвізам «Уключай Энергаэфектыўнасць», у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі адбыўся сход працоўнага калектыву архіва-музея.

Намеснік дырэктара А.А.Макаранка праінфармавала работнікаў аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку спосабах энергазберажэння ў побыце. Акрамя таго, ажыццёўлены прагляд сацыяльных відэаролікаў па энергазберажэнню, размешчаных на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

На інфармацыйным стэндзе і на сайце БДАМЛМ размешчана інфармацыя аб правядзенні гэтай дзяржаўнай акцыі ў архіве-музеі.