Аб паляпшэнні абслугоўвання пасажыраў на Магілёўскім чыгуначным вузле
Магілёў з пачатку XX стагоддзя стаў буйным чыгуначным вузлом – у горадзе знаходзіцца вакзал і дзве станцыі. Па меры развіцця чыгуначнага транспарта адбывалася ўдасканаленне звязанай з ім інфраструктуры. Гэтая праца праводзілася, у тым ліку і намаганнямі мясцовых улад. Добрай ілюстрацыяй гэтага з’яўляецца рашэнне Магілёўскага гарвыканкама № 302, якое прадстаўляецца ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», ад 15 красавіка 1950 года «Аб паляпшэнні абслугоўвання пасажыраў на Магілёўскім чыгуначным вузле».