Паседжанне ЦЭМК Дэпартамента на базе Цэнтральнай лабараторыі

10 жніўня адбылося выяздное пасяджэнне Цэнтральнай экспертна-метадычнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».

Камісія правяла вывучэнне адноўленых спецыялістамі лабараторыі дакументаў партызанскай брыгады імя У.I.Леніна перыяду Вялікай Айчыннай вайны, выяўленых у лясным масіве ў наваколлі в. Гоцк Салігорскага раёна і прыняла аднагалоснае рашэнне аб уключэнні ўсіх дакументаў у склад Нацыянальнага архіўнага фонду і перадачы іх на захоўванне ў дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

Старшыня камісіі намеснік дырэктара Дэпартамента Цвяткоў А.Я. высока ацаніў прафесіяналізм спецыялістаў лабараторыі па выратаванні выяўленых каштоўных дакументаў.