Аб правядзенні сумеснай выставы ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» у рамках акцыі «Архівы-школе»

10 жніўня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» і ГУК «Дзіцячая раённая бібліятэка» правялі сумесную выстаўку «Генадзь Пархоменкі – шлях стварэння». Пархоменка Генадзь Герасімовіч – вязень канцлагера «Азарычы», краязнавец, пісьменнік.

Мерапрыемства прайшло для навучэнцаў другіх класаў ДУА «Гімназія № 8 г. Жлобіна», у чытальнай зале ГУК «Дзіцячая раённая бібліятэка».

У ходзе сустрэчы дырэктар бібліятэкі Якуш А.І. і супрацоўнік архіва Елісеева І.М. расказалі аб цяжкім дзяцінстве і нялёгкіх выпрабаваннях, якія прыйшлося перажыць Пархоменку Г.Г. Для навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя на аснове дакументаў архіва.

Мэта сустрэчы: фарміраванне высокамаральнай, гарманічнай дарослай асобы на аснове павагі да гісторыі, культуры і літаратуры сваёй Радзімы.