Стварэнне новай рубрыкі «ВІДЭАЎРОКІ» ў раздзеле «Нарматыўная база»

З лёгкіх (і ўмелых!) рук супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку мы пачынаем новую рубрыку «Відэаўрокі» ў раздзеле «Нарматыўная база».

Мяркуецца, што на старонках гэтай рубрыкі супрацоўнікі нашых архіўных устаноў у форме відэаўрокаў падзеляцца з калегамі сваімі прафесійнымі «лайфхакамі», якія дазваляюць выконваць неабходныя віды апрацоўкі архіўных дакументаў хутчэй і якасней.

Чакаем ад усіх вас, калегі, расчыненні маленькіх (і вялікіх) прафесійных сакрэтаў да агульнай карысці!

Шлях да рубрыкі выглядае так: Раздзелы => Нарматыўная база => Відэаурокі

А гэта прамая спасылка на першы ўрок «Майстар-клас Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку па фармаванні звязкаў архіўных спраў».