Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняў удзел у падрыхтоўцы выставы «Канвеер смерці. Лагеры савецкіх ваеннапалонных у акупаваным Гомелі»
7 мая 2023 г. у палацы Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё выстаўкі «Канвеер смерці. Лагеры савецкіх ваеннапалонных у акупаваным Гомелі», прымеркаванай да 78-й гадавіны Вялікай Перамогі СССР над гітлераўскай Нямеччынай.
У падрыхтоўцы выставы прынялі ўдзел пракуратура Гомельскай вобласці, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Гомельскі абласны музей ваеннай славы.
На выставе прадстаўлены фотадакументальныя матэрыялы і рэчавыя доказы з асабістых спраў остарбайтэраў, якія захоўваюцца ў дзяржархіве Гомельскай вобласці, прадметы з фондаў музеяў горада, фатаграфіі з калекцыі гомельскага гісторыка Юрыя Панкова і іншыя артэфакты, якія асвятляюць трагедыю ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны.