«Таемны шэпт ціхіх вуліц г.Оршы пра мінулае і сучаснасць…»

У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Таемны шэпт ціхіх вуліц г.Оршы пра мінулае і сучаснасць…» (PDF, 15,7Mb).

У нашай рэспубліцы мноства гарадоў, усе яны розныя, некаторыя маленькія, іншыя вялікія, сучасныя і старажытныя, паўднёвыя і паўночныя, але ў кожным з іх свой дух. І толькі адзін з іх з’яўляецца самым родным для нас – гэта горад у якім прайшло дзяцінства. Для нас ён знаёмы з усіх бакоў, усе дамы і сцяжынкі знаёмыя да болю ад шчаслівых момантаў і ўспамінаў…

Аніміраваную прэзентацыю можна паглядзець ТУТ.