26 студзеня 2018 г БелНДІДАС праводзіць семінар «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе»
У 2018 годзе плануюцца істотныя змены ў сферы прымянення электроннага дакумента, арганізацыі электроннага дакументазвароту і правілаў захоўвання электронных дакументаў.
У гэтай сувязі Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць семінар «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе».
Дата правядзення семінара 26 студзеня 2018 г.
На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- Паняцце электроннага дакумента і дакумента ў электронным выглядзе. Асаблівасці электроннага дакументаабароту па параўнанні з папяровымі дакументамі.
- Нарматыўныя прававыя акты і метадычныя дакументы ў сферы электроннай дакументацыі і электроннага дакументаабароту. Чаканыя змены.
- Пасведчанне сапраўднасці электроннага дакумента.
- Патрабаванні па абароне інфармацыі і вызначэнне парадку доступу да яе.
- Забеспячэнне захоўвання электронных дакументаў у арганізацыі.
- Адбор электронных дакументаў на архіўнае захоўванне.
Заняткі праводзіць: дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, к.г.н. В.Л.Насевіч, які з’яўляецца аўтарам нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па электроннай дакументацыі.
Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала. Пачатак у 9.30.
Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.
Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 25 студзеня 2018 г. павінны патэлефанаваць і падаць заяўкі ў БелНДІДАС для атрымання і аплаты рахунак-фактуры.
Колькасць месцаў для ўдзельнікаў семінара абмежавана!
Тэлефон для даведак: 286-75-19 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня).
Кошт удзелу ў семінары 65 рублёў 77 капеек.без ПДВ (падстава – 6-1 ст. 105, п. 106-1 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30 у ком. № 15 (на падставе плацежнага даручэння).
Нашы рэквізіты: р/з BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактнай тэлефоне.