24 студзеня 2018 г. у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў адбыўся творчы вечар, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі М. Н. Пташука
24 студзеня 2018 г. у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў адбыўся творчы вечар, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі М. Н. Пташука з удзелам заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” В. Д. Анісенка, акцёра і рэжысёра, старшыні Беларускага саюза кінематаграфістаў В. І. Васільева, шматгадовага дырэктара Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, сакратара і члена Праўлення міжнароднага аб’яднання кінематаграфістаў славянскіх і праваслаўных народаў В. А. Сцяпанавай, рэжысёра і сцэнарыста, лаўрэата міжнародных кінафестываляў А. В. Голубева, акцёра, аўтара і выканаўцы песень, лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных песенных фестываляў А. К. Длускага.
У праграме былі выкарыстаны кіна- і фотадакументы з фондаў архіва, фататэк Беларускага саюза кінематаграфістаў, Дома кіно, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, асабістага архіва сям’і М. Н. Пташука.












